Архіў навін - Навасёлкаўская БШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.12.19

Навагоднія калядкі!

        З надыходам зімовых святаў і дзеці, і нават дарослыя чакаюць нейкага дзіва. Гэта час не толькі сюрпрызаў і падарункаў, але і час, калі мы па-асабліваму ўспамінаем адзначаемыя продкамі традыцыі і абрады. У нашай школе асабліва адносяцца да шанавання народнай спадчыны.
        Калядкі - адно з самых любімых у народзе святаў. Інсцэніраванае прадстаўленне  “Калядкі”, наладжанае 26 снежня ўдзельнікамі этнаграфічнага гуртка пад кіраўніцтвам Пясенка Н.С., чарговае таму пацверджанне. Гаспадар з гаспадыняй,  каза-разумніца, вясёлыя калядоўшчыкі сваім артыстызмам   падарылі гледачам незабыўныя ўражанні. Калядныя песні, загадкі, прыказкі, гаданне, прыпеўкі, шчыры народны гумар -  усё гэта надало святу асаблівы каларыт.
   Чарговае выступленне гурткоўцаў адразу пасля канікул. Вучні пакажуць прадстаўленне  для бацькоў усіх вучняў нашай школы. Хочацца, каб таты і мамы  не толькі палюбаваліся выступленнем дзяцей, але і акунуліся ў атмасферу  цудоўнага настрою, і вынеслі часцінку “натхнення“ родным словам.
     Запрашаем усіх на свята!!!