Архіў навін - Навасёлкаўская БШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.09.22

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

УВАГА!!!

З 19.09.2022 па 23.09.22 праводзіцца

Тыдзень роднай мовы

“Як ты дорага мне, мая родная мова!”

             З 16 па 23 верасня 2022 года ў Навасёлкаўскай базавай школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы пад назвай “Як ты дорага мне, мая родная мова!”
               
             У рамках Тыдня 16 верасня вучні 8-9 класаў напісалі рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

             У бібліятэцы была арганізавана тэматычная кніжная выстава  па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы. У кабінеце беларускай мовы была аформлена выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся”

              Тыдзень роднай мовы быў насычаны пазакласнымі мерапрыемствамі. Вучні школы прынялі ўдзел у прэзентацыі віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”. У пачатковых класах быў праведзены ўрок-падарожжа “У краіне беларускіх народных казак”, зроблена выстава малюнкаў “Зямля пад белымі крыламі”, сярод вучняў 4 класа праведзены конкурс выразнага чытання вершаў “Жывое ў вяках беларускае слова”.

               З вучнямі 5-7 класаў быў праведзены лінгвістычны конкурс “З рога ўсяго многа”.У інтэлектуальнай  гульні “З родным словам круглы год” прынялі ўдзел вучні 8-9 класаў. Яны ж паўдзельнічалі ў стварэнні інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. Вучні 8 класа прадстаўлялі беларускія фразеалагізмы ў малюнках. Вучні 7 класа зрабілі цуда-кветку з пялесткамі беларускіх народных святаў. Вучні 6 класа складалі свой радавод на беларускай мове. А пяцікласнікі практыкаваліся ў маляванні і назве адзінак адзення беларускага гардэроба.

                 Паралельна з мерапрыемствамі па беларускай мове ў школе праводзяцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да 140-гадовага юбілею Я.Купалы і Я.Коласа.

                 У выніку ўсе правялі час карысна і цікава, а лепшыя знаўцы роднай мовы атрымалі прызы і “смачныя” падарункі.