Архіў навін - Навасёлкаўская БШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.02.24

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

У школе з 20 па 28 лютага 2024 г. прайшоў Тыдзень беларуская мовы і літаратуры. На працягу Тыдня вучні гулялі ў лінгвістычныя гульні, дзяліліся сваімі ведамі па беларускай літаратуры і гісторыі роднага краю ў час віктарын і конкурсаў. Вучні пачатковых класаў спаборнічалі ў конкурсе выразнага чытання "Мой любімы верш".
Была зроблена выстава малюнкаў да твораў беларускай літаратуры "Творы беларускіх пісьменнікаў вачамі дзяцей".
У бібліятэцы была наладжана выстава кніг па пытаннях сучаснай беларускай мовы і літаратуры.
У час работы ГПД прайшоў Турнір знаўцаў роднай мовы.
20 лютага у 4 класе прайшоў адкрыты ўрок «Прыметнік. Змяненне прыметнікаў па родах, ліках, склонах».
24 лютага вучні нашай школы наведалі Дзяржаўны музей Я.Коласа ў Мінску. Там жа набылі кнігі, звязаныя з жыццем і творчасцю творцы, атрымалі незабыўныя ўражанні ад убачанага, той атмасферы, якая пануе ў доме класіка.
Спадзяемся, што праца, праведзеная на працягу Тыдня, будзе садзейнічаць развіццю цікавасці да роднага слова.