Архіў навін - Навасёлкаўская БШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.02.25

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад назвай “Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая!”

З 17 па 24 лютага 2025 года ў Наваселкаўскай базавай школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад назвай “Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая!”. Кожны дзень Тыдня быў напоўнены цікавымі падзеямі. Праводзіліся разнастайныя лінгвістычныя і літаратурныя гульні. Дзеці разгадвалі крыжаванкі і рэбусы. Цікавасць выклікалі гонкі за ведамі па гісторыі ў конкурсе “Збяры Беларусь у сэрцы сваім”. Вучні пачатковых класаў спаборнічалі ў веданні беларускіх народных казак. А ілюстрацыі да любімага жанру аформілі ў выставу пад назвай “Падарожжа ў краіну народных казак”.Упрыгожваннем Тыдня стала фотавыстава “Радзіма ў маім сэрцы”, дзе змясцілі свае работы настаўніца Канцэвіч Н.М. і вучаніца 9 класа Багданава Вераніка. На перапынках гучалі песні на беларускай мове. Кожны клас прыняў удзел у акцыі “Далучы сваю далонь”(пажаданні роднай мове).
     Шмат увагі было нададзена пісьменнікам – юбілярам: Івану Навуменку і Р.Барадуліну. Былі аформлены выстава кніг і сяточная старонка “Нашы юбіляры”. Асабліва насычаным быў дзень роднай мовы (21 лютага). У гэты дзень усе вучні школы прыймалі ўдзел у розных мерапрыемствах: глядзелі прэзентацыю, мультфільмы па-беларуску, слухалі беларускія песні і спаборнічалі ў конкурсных праграмах.
   Але самым незабыўным стаў апошні дзень Тыдня, калі нашу школу наведала паэтка і пісьменніца Настасся Нарэйка. Сустрэча адбылася незабыўнай і прайшла ў добразычлівай атмасферы. Гучала беларуская мова. Цікавыя факты з біяграфіі, работа над зборнікам лірыкі, творчыя планы, работа ў рэдакцыі “Навіны Камянеччыны”, планы на будучае і шмат чаго яшчэ выклікала ў дзіцячых душах самыя моцныя ўражанні. Паэтка чытала свае вершы. Вучні таксама чыталі творы Н.Нарэйкі, задавалі пытанні. У канцы сустрэчы госця давала дзецям аўтографы. На памяць былі зроблены фотаздымкі.
   Апошнім акордам Тыдня была лінейка, дзе падводзіліся вынікі, самым актыўным давалі дыпломы, граматы і ўзнагароды.