Хутка бяжыць час. Не за гарамі лета, і чарговы выпускны клас пакіне сцены роднай школы. Кожны выпускнік пакіне аб сабе пэўныя ўспаміны.
Чыкіда Святлана ўжо ў свае няпоўныя 15 гадоў зрабіла ў сваім жыцці шмат для таго, каб яе, выпускніцу школы, не толькі памяталі, але і ставілі ў прыклад іншым. Вучачыся на выдатна, Святлана паспявае і дома дапамагчы, і ў суботу бавіць час у розных школьных мерапрыемствах, і, канечне ж, з'яўляецца апантанай удзельніцай у інтэлектуальных спаборніцтвах. Кожны год яна прыносіць школе так жаданыя прызавыя месцы па алімпіядах і ў навукова- практычных канферэнцыях. Асабліва вялікіх поспехаў дасягнула ў вывучэнні беларускай мовы і літаратуры. Будучы ў ліку першых на раённай алімпіядзе, два разы прыймала ўдзел у абласной.У мінулым годзе была лепшай на раённай навукова-практычнай канферэнцыі «З навукай у будучае” па беларускай мове і літаратуры.
Імкненне да мэты і ўпартая праца даюць свой плён. Пажадаем ёй поспехаў у дасягненні сваёй мары. А школьныя ўспаміны няхай будуць аднымі з найпрыемнейшых у жыцці! Удачы табе, наша маленькая зорачка!