Архив новостей - Новосёлковская БШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.05.2018

МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

15 мая 2018 года на базе Навасёлкаўскай базавай школы адбылося пасяджэнне МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Гасцей сустракалі вучні малодшых класаў прывітальнай песняй, шчырымі словамі пажаданняў ды багатым караваем.

Далей настаўнікі наведалі ўрок беларускай літаратуры ў 9 класе па тэме: "Максім Багдановіч. Жыццевы і творчы шлях", які правяла настаўніца Пясенка Н.С.

Дзевяцікласнікі паказалі не толькі свае веды па літаратуры, добрае валоданне беларускай мовай, цудоўнае чытанне вершаў, але і здзівілі гасцей "сюрпрызамі", якія яны падрыхтавалі да ўрока. Сплецены з незвычайных кветак вянок, сінія васількі, зробленыя сваімі рукамі, штучна зроблены лебедзь як сімвал лебедзінай песні паэта, - вельмі здзівілі прысутных. А партрэт М.Багдановіча ў час вучобы ў Яраслаўскай гімназіі і партрэт Ані Какуевай - музы паэта, выкананыя вучнем Горнікам Сяргеем і верш, прысвечаны М.Багдановічу, складзены вучаніцай Кечка Аксанай, пакінулі незабыўнае ўражанне ад убачанага ўрока.

Далей госці наведалі памятныя мясціны нашага краю. Спачатку пабывалі ў царкве Святога Апостала Марка, якая нядаўна адзначыла свой пяцігадовы юбілей. Па дарозе пазнаеміліся з гісторыяй дотаў у ваколіцах  Навасёлак і Стаў. Затым наведалі Троіцкі касцел у в.Воўчын. Напрыканцы экскурсіі паспыталі крынічнай вадзіцы са Стаўскай Свята- Міхайлаўскай крыніцы. Цікавую экскурсію правёў настаўнік гісторыі і геаграфіі Янчук А.М.

Спадзяемся, што калегі паехалі з добрым настроем і прыемнымі ўспамінамі!