З надыходам зімовых святаў і дзеці, і нават дарослыя чакаюць нейкага дзіва. Гэта час не толькі сюрпрызаў і падарункаў, але і час, калі мы па-асабліваму ўспамінаем адзначаемыя продкамі традыцыі і абрады. У нашай школе асабліва адносяцца да шанавання народнай спадчыны.
Калядкі - адно з самых любімых у народзе святаў. Інсцэніраванае прадстаўленне “Калядкі”, наладжанае 26 снежня ўдзельнікамі этнаграфічнага гуртка пад кіраўніцтвам Пясенка Н.С., чарговае таму пацверджанне. Гаспадар з гаспадыняй, каза-разумніца, вясёлыя калядоўшчыкі сваім артыстызмам падарылі гледачам незабыўныя ўражанні. Калядныя песні, загадкі, прыказкі, гаданне, прыпеўкі, шчыры народны гумар - усё гэта надало святу асаблівы каларыт.
Чарговае выступленне гурткоўцаў адразу пасля канікул. Вучні пакажуць прадстаўленне для бацькоў усіх вучняў нашай школы. Хочацца, каб таты і мамы не толькі палюбаваліся выступленнем дзяцей, але і акунуліся ў атмасферу цудоўнага настрою, і вынеслі часцінку “натхнення“ родным словам.
Запрашаем усіх на свята!!!