26 лістапада 2020 г. адбылася літаратурная гасцеўня "Ён жыў Беларуссю", прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, Божай міласцю паэта, празаіка, эсэсіста, драматурга, чалавека энцыклапедычных ведаў і нястомнай працавітасці.
Вучні пазнаёміліся больш падрабязна з біяграфіяй паэта, убачылі шмат рэдкіх фатаграфій, папоўнілі свае ўяўленні аб непаўторным абліччы пісьменніка зямлі беларускай.
Гледачам быў прадстаўлены архіўны кінадакумент, на якім пісьменнік сам звярнуўся да сваіх чытачоў са словамі падзякі.
Таксама была аформлена кніжная выстава, якая стала выдатнай рэкламай зборнікаў для чытання.
Любая літаратура можа ганарыцца, калі мае свайго Ул.Караткевіча. Ён- гонар і сумленне беларускай нацыі. Яго жыццё- гэта ўзор служэння Радзіме, народу, роднай мове.