22 лютага ў Навасёлкаўскай базавай школе было арганізавана пазакласнае мерапрыемства "Этнаграфічны турнір" для вучняў 6-7 класаў. У рамках свята вучні пазмагаліся ў веданні традыцый беларусаў, іх культуры, побыту, літаратуры. Вучні ўспомнілі беларускія народныя стравы, пагулялі ў гульню "Работнікі",успомнілі прылады працы нашых продкаў, асабліва тыя, якія выйшлі ўжо з ужытку. "Чорная скрыня" прынесла шмат сюрпрызаў пры адгадванні загадак. Свой настрой у гульню ўнёс гістарычны тур, у якім вучні ўспомнілі славутыя постаці Беларусі, цікавыя факты з гісторыі. А конкурс капітанаў быў адным з самых запамінальных і хвалюючых, асабліва для членаў каманды. Журы прыйшлося не проста. Хаця выйграла толькі адна каманда, асалоду ад мерапрыемства атрымалі ўсе!