У школе быў аформлены стэнд з выказваннямі пісьменнікаў пра родную мову.
З вучнямі 5-7 класаў была праведзена квэст-гульня "Пагуляем у роднае слова". Цікавыя конкурсы па мове і літературы, добразычлівая атмасфераспрыялі таму, што мерапрыемства прайшло цікава і займальна. Вучні адгадвалі загадкі, працавалі перакладчыкамі, разгадвалі шарады.
З вучнямі 5-6 класаў таксама была праведзена гульня "Турнір знаўцаў роднай мовы". Вучні спаборнічалі ў конкурсах "Хто такі ці што такое?", "Кот у мяшку", "Прыказкі роднай мовы прывязкі" і інш. Хаця перамагла толькі адна каманда, але ўсе атрымалі задавальненне і станоўчыя эмоцыі.
Конкурс на выразнае чытанне вершаў беларускіх паэтаў 4 клас.