Архив новостей - Новосёлковская БШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Архив новостей

21.02.2025

Сустрэча з пісьменніца Настассяй Нарэйка

Нашу школу наведала паэтка і пісьменніца Настасся Нарэйка. Сустрэча адбылася незабыўнай і прайшла ў добразычлівай атмасферы. Гучала беларуская мова. Цікавыя факты з біяграфіі, работа над зборнікам лірыкі, творчыя планы, работа ў рэдакцыі “Навіны Камянеччыны”, планы на будучае і шмат чаго яшчэ выклікала ў дзіцячых душах самыя моцныя ўражанні. Паэтка чытала свае вершы. Вучні таксама чыталі творы Н.Нарэйкі, задавалі пытанні. У канцы сустрэчы госця давала дзецям аўтографы. На памяць былі зроблены фотаздымкі.